Пасля 15 сутак арышту на волю выйшаў музыка Максім Субач
Пасля 15 сутак арышту на волю выйшаў музыка, удзельнік гуртоў TonqiXod і Subtonans Максім Субач. Яго асудзілі за налепку з “Пагоняй” на аўто.
Гэта ўжо не першы арышт для творцы: амаль год таму ён адсядзеў 10 сутак за нібыта “дробнае хуліганства і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі”.
Беларускае Радыё Рацыя
