Пасля 15 сутак арышту не выйшаў на волю Сяргей Франчук



23-га жніўня пасля 15 сутак арышту павінен быў выйсці на волю стрыечны брат намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука Сяргей Франчук.

Але мужчына на волю не выйшаў. Па словах маці Вадзіма Таіісіі Кабанчук, яму прад’яўлена абвінавачванне за арганізацыю групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак. Хаця найперш спецлужбы цікавіліся ў Сяргея яе сынам Вадзімам. Кажа Таісія Кабанчук:

Прыйшлі ў бацькоўскую кватэру. Ён захварэў, пачалася хвароба, нешта з касцямі. Ён прыехаў да бацькоў і апошні час жыў у бацькоў у Бабруйску. Пяць чалавек АМАПу прыехалі сюды на гэтую кватэру, бацькі як раз былі лецішчы. Далі яму па галаве пісталетам, скруцілі рукі, усю хату перавярнулі, мабільны тэлефон забралі, ноўтбук забралі і павезлі яго ў Менск.

Паводле Таіісіі Кабанчук, спеслужбы запісалі пакаяльнае відэа з яе пляменнікам. На відэа ён прызнаецца, што ўдзельнічаў у акцыях і астаўляў каментары ў экстрэмісцкіх тэлеграм-чатах. Але пры гэтым у Сяргея заклеены лоб.
На допыт у КДБ на днях былі выкліканы яе пляменніца з мужам. Прычына выкліку – яе сын, Вадзім Кабанчук.

Беларускае Радыё Рацыя