Пасля 17 сутак зняволення вызвалены Максім Буйніцкі
У Бабруйску прайшлі суды над затрыманымі напярэдадні актывістамі. Таксама судзілі і кінарэжысёра Максіма Буйніцкага, затрыманага напярэдадані акцыі 12 сакавіка. Тэрмін яго зняволення сыходзіў ў ноч з 25 на 26 сакавіка, аднак актывіст быў адпушчаны з ізалятара і адразу ж ізноў затрыманы.
Увесь час знаходжання ў бабруйскім ізалятары Максім Буйніцкі трымаў галадоўку:
– Я абвясціў галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага затрымання. Пратэст меў свой вынік, і самае важнае, тое, чаго ніхто не чакаў, не спадязваўся нават, што беларусы выйшлі на вуліцы. Бабруйчане – бабры – не рабы! Шкада, што ўсё так адбываецца. Але патроху ўсе разумеюць неабходнасць аб’яднання, грамадскага дыялогу. Таму я ні пра што не шкадую і спыняцца на гэтым я не збіраюся.
Адбыліся суды над затрыманымі напярэдадні Уладзімірам Уссерам за ўдзел у акцыі 12 сакавіка і над затрыманым падчас акцыі 26 сакавіка Аляксеем Данілейкам.
Уладзімір Уссер і Аляксей Данілейка аштрафаваныя на 5 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.
Вырак Максіму Буйніцкаму – штраф у 2 базавыя велічыні за тое, што ён быццам здзейсціў дробнае хуліганства.
Алена Вільтоўская. Беларускае Радыё Рацыя
Фота з сацыяльных сетак.