Пасля акцыі ў Менску затрымалі Ніну Багінскую
Апазіцыйная акцыя восьмага верасня супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017» прайшла спакойна. Аднак пасля яе пачаліся затрыманні актывістаў.
Як паведамляе «Беларускі партызан», на вачах яго карэспандэнта на прыпынку грамадскага транспарту каля філармоніі затрымалі актывістку Ніну Багінскую.
З мікрааўтобуса выскачылі чатыры чалавекі, якія пацягнулі пажылую жанчыну з сабой. Не выключана, што маглі затрымаць і іншых удзельнікаў акцыі.
