Пасля перапынку працягваецца суд над галоўным рэдактарам «Рэгіянальнай газеты»



У судзе Маладэчанскага раёна 23 кастрычніка працягваецца суд над Аляксандрам Манцэвічам. Журналіста абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК. Крымінальную справу вядзе суддзя Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымлівае памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык.

Журналіста пачалі судзіць яшчэ 26 верасня. Але 12 кастрычніка суддзя Іршын прызначыў наступнае пасяджэнне аж на 23 кастрычніка. Магчыма, гэта звязана з перафарматаваннем абвінавачання Манцэвічу на іншы артыкул Крымінальнага кодэкса.

За час правядзення суда, «Рэгіянальная газета», галоўным рэдактарам якой быў Аляксандр, выключаная з рээстра зарэгістраваных СМІ за подпісам міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова.

Падтрымаць Аляксандра: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч.

вясна