Пасля перапынку з’явіліся весткі ад палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк
Пасля перапынку з’явіліся весткі ад палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк.
Працытуем допіс мужа зняволенай – Андрэя Шарэнды – з Фейсбука:
“Прыйшла кароценькая вестка ад Паліны. Стала вядома, што 9 кастрычніка Паліна выйшла з ШІЗА пасля сарака сутак знаходжання там. Але ўжо былі падрыхтаваныя новыя паперы па змяшчэнню яе ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) на два месяцы. Магчыма, Паліна ўжо знаходзіцца там. Таксама стала вядома, што на Паліну распачата чарговая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 411 (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы)”.
Дадамо, што Паліна Шарэнда-Панасюк адбывае тры гады зняволення па выніках двух судоў. У тым ліку за “абразу Лукашэнкі”.
Беларускае Радыё Рацыя