У Менску будуць судзіць Паўла Севярынца (абноўлена)



2 траўня Паўла Севярынца прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна Менска.

Яго затрымалі пасля акцыі 1 мая. Ноч ён правёў у ізалятары на Акрэсціна. Севярынец кажа, што яго затрымалі ў метро пасля акцыі, калі ён вяртаўся дадому. На станцыі «Пушкінская» да яго падышлі двое амапаўцы. На выхадзе пад’eхала машына і павезлі.

У суд таксама даставілі Максіма Вінярскага, якога таксама затрымалі пасля акцыі.

* * * 

Стала вядома, дзе зараз знаходзіцца  сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Як паведаміла ў „Фэйсбуку” яго жонка Вольга, апазіцыйны палітык змешчаны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкама. За што – невядома. Справа будзе слухацца 2 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна.

Нагадаем, раней БХД заявіла, што Севярынец зьнік пасьля першамайскай акцыі апазіцыі ў цэнтры Менска.

Збіраючыся на акцыю, Павел забыўся дома тэлефон, таму звязацца з ім было немагчыма.

Марына Адамовіч, жонка аднаго з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалая Статкевіча распавяла, што развіталася з Севярынцам каля станцыі метро „Кастрычніцкая”. Зараз яго месцазнаходжанне невядома.

БелаПАН

* * * 

Пасля першамайскай акцыі на Кастрычніцкай плошчы і шэсця да Плошчы Незалежнасьці знік сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Пра гэта паведаміў сустаршыня БХД Дзяніс Садоўскі:

«Перад тым, як пайсці на акцыю, ён пакінуў тэлефон дома, таму сувязь з ім фізічна немагчымая. Усе мы бачылі, што ён гэтую акцыю годна правёў. Апошні раз яго бачылі, калі ён развітаўся з усімі і пайшоў у бок станцыі метро Кастрычніцкая. Ён планаваў ехаць дадому. Прайшло ўжо больш за 2 гадзіны. Дома ён не з’яўляўся, адпаведна ніякай інфармацыі ад яго не паступала. Таму ёсць вялікая верагоднасць, што ён затрыманы».

svaboda.org