Пасля прызнання «Сходу» экстрэмісцкім фармаваннем да дэлегатаў прыйшоў КДБ



Вядома пра ператрусы як мінімум у пяці дэлегатаў платформы «Сход», яшчэ трое не выходзяць на сувязь, піша @mediazona_by. Супрацоўнікі КДБ прыйшлі да Наталлі Абрашынай-Жадаевай — доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара БДУ.Сайт «Сходу» цяпер недаступны, а з ютуб-канала платформы зніклі відэа. Гэта зроблена для бяспекі дэлегатаў.