Пасля публікацыі пра дзедаўшчыну ў рэдакцыю газеты прыйшоў міліцыянт



Пасля публікацыі пра дзедаўшчыну ў рэдакцыю “Газеты Слонімскай” прыйшоў супрацоўнік міліцыі.

Апытанне журналістаў „Газеты Слонімскай”. Фота: Мікола Канановіч

Як паведамляе сайт baj.by, журналістаў папрасілі напісаць тлумачальныя наконт таго, як рыхтаваўся матэрыял.

Кастрычніцкі матэрыял “В литовской армии нет дедовщины, там каждый день казармы моет уборщица…”  аўтарства журналістаў “Газеты Слонімскай Таццяны Плахетка, Мікіты Пастухова і Міколы Канановіча займеў нечаканы працяг.

У першай палове дня 9-га лістапада ў рэдакцыю завітаў участковы інспектар міліцыі Слонімскага РАУС Дзмітрый Кірыкаў, які папрасіў журналістаў даць тлумачэнні пра напісання названнага артыкула.

— З вобласці нам прыйшоў загад правесці праверку па факце.

Тлумачэнні далі. Героеў публікацыі і іх дадзеныя не выдалі. Аўтар гэтых радкоў зрабіў сэлфі з міліцыянерам ды папрасіў калегу сфатаграфаваць для гісторыі сваю тлумачальную запіску для міліцыі.

— У вас тут так усё сур’ёзна! — сказаў на гэта міліцыянер.

Так. У нас усё сур’ёзна. Як і ў краіне наогул, у якой у мірны час прывозяць дамоў нежывых салдат.

БАЖ