Пасля сутак на волю выйшаў незалежны назіральнік



Незалежны назіральнік з Пінска Руслан Гусейнаў адседзеў 15 сутак нібы за арганізацыю ў ліпені несанкцыянаванага пікета. Яго затрымалі 7-га жніўня каля выбарчага ўчастка №57.

Паводле ягоных слоў, ён паведаміў чальцам камісіі і міліцыянтам, што яны чыняць злачынства:

– Папярэджваў, што вы будзіце адказваць перад законам, бо выконваеце злачынны загад. Казаў, што на вашых руках кроў. Казаў і чальцам камісіі, што за ўсё прыйдзецца адказваць, так ці інакш. Грамадская арганізацыя «Наш Дом», прафсаюз РЭП, кампанія «Права выбару» і ўсе дэмакратычныя арганізацыя падымалі пытанні, каб нас адпусцілі.

Акрамя Руслана Гусейнава перад 9 жніўня ў Пінску затрымалі яшчэ трох актывістаў: Валера Рамановіча, Алега Дадэрку і Вячаслава Перца. Усім ім таксама далі па 15 сутак і ўсё за правядзенне ў ліпені несанкцыянаванага пікета ў цэнтры Пінска.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя