Пасля свята пачнуцца суды над актывістамі з Пінска
У сераду, 8 студзеня, у Пінску пачнуцца суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі. Акцыя адбылася ўвечары 20-га снежня ў гістарычнай частцы горада, каля помніка «Палешуку».
У сераду будуць судзіць Дзмітрыя Тарасюка. Ён нават ведае, хто з міліцыянтаў выступіць у ходзе працэсу:
– Мяркую, што будзе артыкул 23.34 КаАП, гэта значыць, што будзе або штраф ад 9 да 20 базавых велічыняў, або – у падвал. Там адзін міліцыянт сказаў, што будзе ў судзе сведкам.
А ўжо 9 студзеня чакаецца суд над Таццянай Кебікавай, якая таксама ўзяла ўдзел у пінскай супрацьінтэграцыйнай акцыі. Усяго ж удзельнічала каля 10 пінчукоў.
Беларускае Радыё Рацыя