Пасля забойства супрацоўніка КДБ МУС пачынае аперацыю па выяўленні зброі ў людзей
Спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы пад назвай «Арсенал» пройдуць у Беларусі з 4 па 8 кастрычніка. Іх мэта — папярэджанне і спынене правапарушэнняў у сферы абароту зброі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Милиция Минска».
У МУС заклікалі «не заставацца абыякавымі да незаконнага захоўвання зброі» і паведаміць пра зброю, якая захоўваецца незаконна, боепрыпасы і выбухоўку па тэлефоне 102. Таксама па гэтым нумары можна атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.
Раней у МУС адзначылі, што тыя, хто здасць зброю добраахвотна, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Беларускае Радыё Рацыя