Пасольства ЗША ў Менску з 9 студзеня пашырае пералік выдаваемых віз



Пасольства ЗША ў Менску пашырае візавыя паслугі з 9 студзеня 2018 года. Аб гэтым гаворыцца на сайце дыппрадстаўніцтва.

Пасольства будзе прымаць заявы ад рэзідэнтаў Беларусі на візы наступных катэгорый: A, C1/D, G, F, H, I, J, L, M, O, P і R. Тым не менш узроставае абмежаванне для тых, хто звяртаецца па візы класа B1/B2 (турызм/бізнес) застаецца ў сіле. На гэты момант у Менску па візы класа B1/B2 могуць звярнуцца толькі рэзідэнты Беларусі ва ўзросце 50 гадоў і старэйшыя.

„Мы працуем над пашырэннем магчымасцей консульскага аддзела і спадзяёмся ў бліжэйшым будучым яшчэ больш пашырыць нашы візавыя паслугі”, – адзначылі ў пасольстве.

belta.by