Паспяховы старт “Школы валанцёраў”



Амаль 70 чалавек за чатыры сустрэчы – такі вынік адукацыйных мерпрыемстваў ’’Школа валанцёраў’’ у Берасці. Яны праходзілі ў межах праекта “Будзь валанцёрам” на офісе агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч’’.

Расказвае адна з арганізатараў сустрэчаў Алена Каховіч:

– Да нас прыязджалі вельмі добрыя трэнеры Лана і Вітаўт Руднік, якія навучалі нас азам валанцёрскай практыкі, расказалі пра арганізацыі, да якіх можна звярнуцца, якім патрэбна дапамога. Людзі пазнаёміліся паміж сабой, бо прыйшлі менавіта тыя, хто ўвогуле нічога не ведаў пра валанцёрства, але хацеў далучыцца да працы і даведацца, што гэта такое.

Як расказала Алена Каховіч, па выніках трэнінгаў утварыліся каманды ініцыятыўных людзей, якія далей будуць прымаць удзел у “Біржы ідэй” і спрабаваць ажыццяўляць свае ідэі на практыцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.21.by