Пастара з Чашнікаў арыштавалі на 10 сутак



Пратэстанцкі святар, пастар царквы ХВЕ з Чашнікаў Аляксандр Плотнікаў быў затрыманы 6 лістапада.

Як піша „Хрысціянская візія”, супраць Аляксандра склалі пратакол за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” паводле арт. 19.11 КаАП.

Суд прызначыў яму 10 сутак арышту.