Патрэбна 9 мільёнаў еўра, каб забяспечыць палітвязняў у Беларусі мінімальнымі перадачамі



Сёння другі дзень слуханняў Каардынацыйнай рады па палітычных вязнях. Ганна Краўчанка з фракцыі Каардынацыйнай рады «Моладзевы наступ», прыгадала, што ў Беларусі сёння 1674 палітвязняў. 1200 палітвязняў ужо адбылі свае прысуды. Некаторых пасадзілі паўторна. Каб забяспечыць гэтых палітвязняў мінімальнымі перадачамі патрэбна 9 мільёнаў еўра, для тых хто сядзіць цяпер. Гаворка ідзе толькі пра перадачы, не ўлічваецца юрыдычная дапамога, ні падтрымка сем’ям, якія страцілі карміцеляў, таму што ў асноўным гэта мужчыны.

Ганна Краўчанка адзначае, што гэта вялізарная сума, але яе збяруць сваякі палітвязняў, не чакаючы на палітычныя рашэнні, бо іншага выйсця ў іх няма. Па інфармацыі Краўчанкі, 34 палітвязні выйшлі раней, чым закончыўся тэрмін, і яны гэта зрабілі без дэмакратычных сіл. Другі дзень слуханняў прысвечаны дэбатам і фармаванню працоўнай версіі рэзалюцыі КР па выніках мерапрыемства.

Паводле „Польскага радыя”