Патрыярх Кірыл блаславіў устаноўку помніка самому сабе
У Маскве ля храма Хрыста Збавіцеля да канца 2019 года ўсталююць 16 бронзавых помнікаў Прадстаяцелям Рускай праваслаўнай царквы, уключаючы дзеючага патрыярха Кірыла.
Ёсць адпаведнае распараджэнне мэра Масквы, падпісанае 6 снежня.
Праект рэалізуецца па блаславенні цяперашняга кіраўніка РПЦ, ён узгоднены з камісіяй Масгардумы па манументальным будаўніцтве. Яго аўтары плануюць, што ўсе чатырохмятровыя скульптуры ўсталююць раней за тэрмін – у 2018 годзе. Тры помнікі ўжо адкрылі 25 лістапада.
У лістападзе мінулага года паведамлялася пра планы ўстаноўкі бюстаў усіх патрыярхаў, заканчваючы Алексіем Другім, да стагоддзя аднаўлення інстытута патрыяршаства ў 2017-м. Прыкладны кошт праекта ацэньваўся ў 50 мільёнаў рублёў.
Фота diaconia.ru
