Патрыярх Кірыл прапанаваў запісаць Бога ў канстытуцыю Расеі
Пра гэта паведамілі расейскія інфармацыйныя агенцтвы.
Кірыл заклікаў маліцца і працаваць, каб «і ў нашым асноўным законе згадваўся Бог. Таму што большасць расейскіх грамадзянаў у Бога вераць». Патрыярх падкрэсліў, што гаворка ідзе не толькі аб праваслаўных.
Як паведамлялася, 15 студзеня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у пасланні Федэральнаму сходу абвясціў аб намеры змяніць Канстытуцыю. Была створаная спецыяльная камісія, чальцы якой апрацоўваюць прапановы грамадзянаў.
Беларускае Радыё Рацыя
