Патрыярх Кірыл прыедзе ў Беларусь 13 кастрычніка
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбудзе ў Беларусь 13 кастрычніка.
У гэты ж дзень патрыярх Кірыл узначаліць богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы Менска, якое пачнецца ў 18.00. На наступны дзень, 14 кастрычніка, ён адслужыць чын Вялікага асвячэння Храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Богаслужэнне пачнецца ў 9.00.
Як паведамлялася, на 15 кастрычніка ў Беларусі вызначалася правядзенне пасяджэння Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы, у якім, як чакалася, прыме ўдзел патрыярх Кірыл. Планавалася, што разам з ім напярэдадні свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Менск прыедуць пастаянныя і часовыя члены Святога сінода РПЦ.