Патрыярх Маскоўскі Кірыл прыедзе ў Жыровічы



Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у канцы траўня 2020 года наведвае Жыровіцкі манастыр. Пра гэта афіцыйна паведаміў прарэктар па навуковай рабоце Менскіх духоўных акадэміі і семінарыі Аляксандр Слесараў.

Патрыярх прыме ўдзел у святкаванні 550-годдзя з’яўлення Жыровіцкай Іконы Божай Маці і 500-годдзю з дня заснавання Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра. Урачыстасці з нагоды гэтых двух вялікіх юбілееў адбудуцца 20-23 траўня ў Жыровічах Слонімскага раёна. Падчас урачыстасцяў каля Успенскага сабора будзе адкрыты помнік Серафіму Жыровіцкаму, якога закатавалі ў сталінскіх лагерах.

Па неафіцыйных інфармацыях у Жыровічы плануюць прыехаць і прэзідэнты Беларусі і Расеі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя