Патрыярх Ціхан блаславіў урад БНР у 1922 годзе



27 студзеня 1921 года Урад Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) накіраваў Патрыярху Ціхану ліст пра беларусізацыю праваслаўнай царквы. А 4-га лютага 1922 года ў сваім адказе Патрыярх блаславіў урад БНР і заклікаў да правядзення дадатковых набажэнстваў на беларускай мове.     

“Заклікаю на ўвесь Беларускі народ дабраславенне Божае і малітоўна жадаю, каб Гасподзь ўмацаваў яго сілы ў адстойванні інтарэсаў роднай для яго Праваслаўнай Царквы. Заклікаю дабраславенне і на Вашу працу і на працу ўсяго Урада Беларускай Народнай Рэспублікі”, – гаворыцца ў адказе Патрыярха Ціхана.  

Патрыярх Ціхан пэўны час з’яўляюўся Архіепіскапам Віленскім, карыстаўся вялікім аўтарытэтам і сітуацыю з БНР разумеў.  

Патрыярх Ціхан вядомы паслядоўнай антысавецкай пазіцыяй: у 1918 годзе ён вынес анафему бальшавікам і заклікаў вернікаў устрымлівацца ад кантактаў з прадстаўнікамі савецкай улады.   

У 1989 годзе Патрыярх Ціхан быў кананізаваны. Памяць свяціцеля Ціхана Праваслаўная царква адзначае 25 сакавіка па юльянскім календары.

Беларускае Радыё Рацыя