Патрыярх Варфаламей: Патрэбная агульнаправаслаўная сустрэча
Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей плануе правесці агульнаправаслаўную сустрэчу па ўзоры нядаўняй аманскай і запрасіць на яе ўсіх кіраўнікоў 15 праваслаўных цэркваў свету, у тым ліку і патрыярха Маскоўскага Кірыла. Будзе запрошаны таксама кіраўнік Праваслаўнай царквы Украіны Епіфаній.
26 лютага ў сталіцы Іярданіі Амане фармальна па ініцыятыве Ерусалімскага патрыярха Феафіла, а фактычна па ініцыятыве Масквы, прайшла сустрэча праваслаўных ерархаў. З кіраўнікоў цэркваў на яе прыехалі толькі Ерусалімскі патрыярх Феафіл, Маскоўскі Кірыл, Сербскі Ірыней, прадстаяльнік Царквы Чэшскіх зямель і Славакіі мітрапаліт Расціслаў. Былі таксама дэлегацыі Румынскай і Польскай праваслаўных цэркваў. Сустрэча была ініцыявана фармальна для развязання праблемы расколу праваслаўнага свету, а фактычна – супраць прызнання аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны.
Напомнім, што ў дыптыху праваслаўных цэркваў налічваецца 15 аўтакефальных цэркваў. У пачатку снежня 2018 года аб’яднаўчы памесны сабор у Кіеве прыняў рашэнне пра стварэнне адзінай ПЦУ і абраў мітрапаліта Епіфанія яе кіраўніком. Усяленскі патрыярх Варфаламей 5 студзеня 2019 года падпісаў томас аб прадастаўленні ПЦУ аўтакефаліі, а на наступны дзень перадаў яго Епіфанію. У канцы траўня 2019 года Епіфаній прызнаў несапраўднымі ўсе дакументы Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УАЦ КП), выданыя пасля 30 студзеня. Варфаламей заявіў, што не прызнае УПЦ КП. За прайшоўшы час Праваслаўную царкву Украіны афіцыйна прызналі Александрыйская і Эладская праваслаўныя цэрквы.
Беларускае Радыё Рацыя