Патрыярх Варфаламей плануе візіт ва Украіну
Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей прыедзе ва Украіну з афіцыйным візітам на святкаванне 30-ых угодкаў незалежнасці. Пра гэта 6 сакавіка расказала народная дэпутатка ад „Слугі народа” Яўгенія Краўчук на сваёй старонцы ў Facebook.
Па словах Краўчук, патрыярха Варфаламея на святкаванне запрасіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Краўчук дадала, што апошні раз патрыярх Варфаламей быў ва Украіне ў 2008 годзе.
Зяленскі сустракаўся з Варфаламеем цягам свайго візіту ў Турцыю 16 кастрычніка 2020 года, тады ж ён запрасіў патрыярха прыехаць ва Украіну 24 жніўня 2021 года.
У жніўні 2021 года Украіна будзе адзначаць 30-я ўгодкі сваёй дзяржаўнай незалежнасці.
Беларускае Радыё Рацыя