Пацыенты з COVID-19 будуць атрымліваць бясплатныя лекі
У Беларусі пацыенты з каранавірусам COVID-19 пры лячэнні дома будуць атрымліваць бясплатныя лекі. Адпаведная пастанова ўрада (№ 344 ад 15 чэрвеня) апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з дакументам, інфекцыя ўнесеная ў пералік захворванняў, якія даюць права грамадзянам пры амбулаторным лячэнні „на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, а таксама лячэбным харчаваннем”.
Пастанова набыла моц.
У Беларусі на 16 чэрвеня колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 склала 55.369, памерла 318 чалавек, паправіліся і выпісаныя 31.273 пацыенты.