Паўднёвая Афрыка абагнала Беларусь у рэйтынгу якасці грамадзянства
У рэйтынгу грамадзянства Беларусь аказалася на 86-м месцы са 160. Паводле звестак за 2018 год, грамадзянства Беларусі было па якасці між Балівіяй, Казахстанам і Паўднёвай Афрыкай. У рэйтынгу за 2017 год Паўднёвая Афрыка яшчэ адставала ад Беларусі.
У першую дзясятку ў рэйтынгу ўваходзяць Францыя, Нямеччына Нідэрланды Данія, Нарвегія Швецыя, Ісландыя, Фінляндыя, Італія, Вялікая Брытанія.
Эстонія ў рэйтынгу займае 19-е месца, за ёй, на 20-месцы, Латвія, Літва і Польшча. Расея займае 62-е месца, Украіна — 75-е. У Еўропе толькі Беларусь і Косава (128 месца) адносяцца да «нізкаякасных.
Беларускае Радыё Рацыя