Паўла Белавуса прызналі палітвязнем
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек. Гэта Павел Белавус, Аляксандр Зялюткін, бяздомны Аляксандр Кутас, Мікалай Сяргеенка, Марына Неўдах, Уладзімір Мельнік.

Як вядома, заснавальніка Symbal.by Белавуса затрымалі 15 лістапада і спачатку яму давалі адміністрацыйныя суткі. 24 снежня стала вядома, што на яго заведзена крымінальная справа, ён застаецца за кратамі.
Цяпер, паводле праваабаронцаў, у Беларусі налічваецца 967 палітвязняў. Усяго па крымінальных справах палітычнага характару праходзяць да 5000 асобаў.
