Паўла Севасцьяна аштрафавалі на 10 базавых за Свіслацкі фэст



У чацвер, 15 снежня, адбыўся суд Свіслацкага раёна. На ім судзілі жыхара Слоніма, сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Паўла Севасцьяна за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы і Якушоўцы.

248bb2bb8bf4a69d49a85763356b1572fc8283af6b7991b828pimgpsh_fullsize_distr

Павел Севасцьян і Віктар Марчык каля суда Свіслацкага раёна

Суд Свіслацкага раёна за ўдзел у Свіслацкім фэсце пакараў Паўла Севасцьяна штрафам на 10 базавых велічынь, гэта на 210 рублёў.

Яшчэ аднаго слонімца Віктара Марчыка за ўдзел у гэтым фэсце аштрафавалі ў Свіслачы 12 снежня таксама на 10 базавых велічынь.

Беларускае Радыё Рацыя, Свіслач