Паўла Севярынца аштрафавалі на 50 базавых
Затрыманага падчас курапацкай варты сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца аштрафавалі на 50 базавых велічынь.
Суддзя Менскага раённага суда Шаўцоў прызнаў яго вінаватым па арт. 23.4 КаАП у непарадкаванні супрацоўнікам ДАІ.
Гэтую ноч палітык за абарону Курапатаў правёў у ізалятары.
Паўла Севярынца затрымалі 3 кастрычніка, калі ён удзельнічаў у вахце каля рэстарана „Поедем поедим”. Абаронцы Курапатаў спынілі аўтамабіль дырэктаркі забаўляльнай установы Святланы Дубковай, а тая выклікала даішнікаў, якія і затрымалі Севярынца.
Абаронцы Курапатаў ужо некалькі месяцаў пратэстуюць супраць існавання рэстарана, пабудаванага на ўскрайку мемарыялу.
Паводле bchd.info