Паўла Севярынца пакаралі штрафам
Павел Севярынец быў прысуджаны да буйнога штрафу. Актывіст быў пакараны за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, якія праходзілі ў гэтую восень.
Іншага выраку не варта было чакаць, кажа Павел Севярынец.
– Сутнасць абвінавачання была ў тым, што 12-га верасня мы пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў. І, паводле артыкулу 23.34 , я павінен быць падвергнуты нейкаму адміністрацыйнаму спагнанню. Сутнасць правапарушэння заключаецца ў тым, што я стаяў на фоне плакату “Лукашэнка, сыходзь!”. Крычаў: “Жыве Беларусь!” і выражаў адкрыта сваё меркаванне адносна так званых выбараў.
Павел Севярынец не збіраецца абскарджваць вырак суда, бо лічыць гэта бессэнсоўным у той сітуацыі, калі вырак суда не залежыць ад уласна вырашэння суда.
Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org