Паўла Севярынца паставілі ў магілёўскай турме на ўлік як экстрэміста



Сям’я перастала атрмліваць ад яго лісты, напісала жонка палітыка Вольга Севярынец на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Суд над Паўлам працягваецца, працэсы ідуць кожны дзень і ідуць у даволі хуткім тэмпе, а гэта значыць, што праз пару тыдняў мы можам даведацца прысуд.

На працэсе Павел маўчыць. Ён не гаворыць ні-чо-га, не адказвае на пытанні. Ён падкрэсліваў гэты момант некалькі разоў у лістах. Кажа, што ўсё, што хацеў, ён сказаў у сваіх кнігах. Гэта вельмі важна для яго.

Яшчэ з навінаў: Паўла паствілі на ўлік як экстрэміста.

Гэта ў тэорыі цягне за сабой цэлы комплекс мер, які падбіраецца да кожнага індывідуальна, наколькі я зразумела з апісанняў іншых родных. Патрэбна гэта толькі для таго, каб ламаць чалавека ў турме.

У выніку нам ад Пашы перасталі прыходзіць лісты, увогуле. У яго камеры правялі такі шмон, што з матрасам выставілі за дзверы не толькі яго, як „экстрэміста”, але і ўсіх астатніх сукамернікаў, намякаючы, што церпяць яны вось з-за гэтага аднаго», — паведаміла Вольга.