Паўла Севярынца павезлі на сустрэчу з міліцэйскім начальствам
Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД) Паўла Севярынца павезлі на сустрэчу з міліцэйскім начальствам.
Як паведаміў БелаПАН сам Севярынец, 5 верасня каля 14.00 да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі. „На ўваходзе ў Курапаты мяне ўзялі „пад белыя ручкі” і павезлі на нейкую размову з начальствам”, — распавёў палітык.
Паводле інфармацыі жонкі Севярынца, яго павезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі УУС Менаблвыканкама.
Севярынец з’яўляецца адным з арганізатараў акцый пратэсту супраць працы рэстарана „Поедем поедим”, якія з 31 мая штодня праводзяцца каля ўваходу на тэрыторыю ўстановы.
