Паўлу Мажэйку – 45 гадоў!
25 траўня гарадзенскаму журналісту і грамадскаму дзеячу Паўлу Мажэйку, які зараз знаходзіцца ў зняволенні ў следчым ізалятары, спаўняецца 45 гадоў. Рэдакцыя Беларускага Радыё Рацыя шчыра зычыць Паўлу хутчэйшага вызвалення і ўз’яднання з роднымі і блізкімі. Ведаем Паўла як прынцыповага, таленавітага чалавека, які зрабіў у сваім жыцці ўжо шмат беларускіх цікавых справаў і жадаем яму працягу дзейнасці на карысць нацыянальнага Адраджэння і новых творчых праектаў на волі.
Вядомы гарадзенскі журналіст і грамадскі дзеяч Павел Мажэйка быў затрыманы і арыштаваны 30 жніўня 2022 года ў Гародні. За што — дакладна дагэтуль невядома, адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. 20 верасня праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Паўла палітычным вязнем. У абарону журналіста з патрабаваннем яго вызвалення выступіла таксама Еўрапейская федэрацыя журналістаў. Апошнім часам Паўлу блакуюць ліставанне: яму перадаюць лісты толькі ад сям’і, яго лісты таксама даходзяць толькі родным. Ад іншых людзей журналісту час ад часу даходзяць паштоўкі.
Беларускае Радыё Рацыя