Паўлу Мажэйку працягнулі “следства”
30 снежня мінуў чарговы месяц, як палітвязень Павел Мажэйка знаходзіцца пад следчым арыштам. На волю ён не выйшаў, а значыць следства працягнута яшчэ мінімум на месяц.
Пра гэта паведамляе жонка журналіста Ірына Чарняўка.
“Дваццаць год таму Паша сустракаў Каляды і новы год на “хіміі” ў Жлобіне. Год таму – хоць пад падпіскай, але дома. Так ці іначай тады з ім быў кантакт, можна было стэлефанавацца: уявіце – ахова “хіміі” пазнавала мяне па голасе і клікала яго да гарадскога тэлефона. А мінулы год прайшоў амаль увесь у відэасувязі. Гэты год – у лістах. Апошні ліст ад Пашы – ад 30 лістапада. З апісаннем турэмнага раскладу дня..”, – напісала жонка палітвязня ў фэйсбуку.
Беларускае Радыё Рацыя