Паўлюку Быкоўскаму вярнулі банкаўскія карткі



Карэспандэнт радыё Deutsche Welle („Нямецкая хваля”) Быкоўскі быў выкліканы ў сераду, 15 жніўня, у Следчы камітэт Беларусі па так званай справе БелТА.

Журналісту вярнулі канфіскаваныя раней банкаўскія карткі яго і жонкі, але аргтэхніку следчыя пакінулі ў сябе для праверкі. Інфармацыяй пра гэта Быкоўскі падзяліўся на сваёй старонцы ў „Фейсбуку”.

Яму, у прыватнасці, вярнулі абодва канфіскаванія жорсткія дыскі, аднак камп`ютар, ноўтбук і іншую аргтэхніку следства пакуль пакінула ў сябе для праверкі матэрыялаў.

Журналіст і медыяаналітык Павел Быкоўскі быў затрыманы 8 жніўня на 72 гадзіны ў рамках „справы БелТА” — аб несанкцыянаваным доступе да камп`ютарнай інфармацыі (ч. 2 арт. 349 КК).

Перад гэтым у яго кватэры быў праведзены вобыск з канфіскацыяй электронных носьбітаў інфармацыі і банкаўскіх картак, у тым ліку якія належаць жонцы-журналістцы. Карэспандэнт Deutsche Welle быў дастаўлены ў СК, а падчас вобыску былі канфіскаваныя камп`ютары, планшэты, тэлефоны, USB-назапашвальнікі і іншая тэхніка рэпарцёра.

Вызвалены пасля допыту ў СК ўвечары 10 жніўня Быкоўскі застаецца ў статусе падазраванага, абвінавачанне супраць яго не вылучалі. Журналіст даў падпіску аб неразгалошванні.

belapan.by