“Паўночныя Афіны” і іх маленькія жыхары



У Міжнародны дзень абароны дзяцей музей-сядзіба М. К. Агінскага ў Залессі на Смаргоншчыне традыцыйна ладзіць дзіцячы баль. Гэты год не стаў выключэннем.

Для маленькіх дам і кавалераў зладзілі танцавальныя майстар-класы, квэсты, шоў мыльных бурбалак… Дрэс-код – абавязковы! Не абышлося без прызоў і салодкіх пачастункаў. Надвор’е спрыяла забавам і забаўкам.

Залеская дзіцячая музычная школа мастацтваў таксама трымае марку і напрыканцы навучальнага года заўжды ладзіць святочны канцэрт (дырэктар школы – Вераніка Дранковіч). Думаецца, славутаму земляку-кампазітару не было б сорамна за маладых талентаў з Паўночных Афінаў.

Дар’я Ліс, Беларускае Радыё Рацыя, Смаргонскі раён