Паўстанне ў Нарыльскім канцлагеры



Больш за 60 год таму ў Нарыльскім канцлагеры адбылося найбуйнешае паўстанне. Яно ўвайшло ў гісторыю як самае працяглае і масавае ў гісторыі ГУЛАГаў.

c1cd36a6512abcfb10ee6356aec8899e

cdc417bc1e5c7b1fab98c4b2b5ce5240

3787fb9944144ef04d8aed5f69d6158a

702158208fd496d73d17a87e8ddf503f

e7e82e21e15701043c7cf08aa008f511

Нарыльскае паўстанне доўжылася з траўня па жнівень 1953 года. Адным з патрабаванняў вязняў было скарачэнне 12-гадзіннага працоўнага дня і перагляд спраў палітычных зняволеных.

Адзін з кіраўнікоў паўстання – гомелец Рыгор Клімовіч. Яго сын – Юры Клімовіч – узгадвае пра падаўленне паўстання.

Зразумела, як яно было падаўлена. З гэтых успамінаў, канешне, мяне найбольш уразіла не столькі само паўстанне, колькі яго канец. Тады калону людзей у тысячы чалавек вывозілі з лагера ў Тундру. А трэба разумець, што такое Тундра ў чэрвені: гэта сантыметраў 10 вады, мох, вада. І людзей станавілі на калені. І вось поле, дзе стаіць тысяч 10 чалавек, і сотню за сотняй, тысячу за тысячай, як яны выходзяць, становяць на калені.

Рыгор Клімовіч быў асуджаны на 25 год лагерных працаў. 10 год ён атрымаў за тое, што быў пад акупацыяй у часы Другой сусветнай вайны. А 15 год – за напісаныя падчас зняволення вершы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота: istpravda.ru