Паўтара гады калоніі агульнага рэжыму прысудзіў глыбоцкі суд фітнес-трэнеру і бодзібілдару Аляксандру Шарабайку
Глыбоцкага актывіста, фітнес-трэнера і бодзібілдара судзіў у Глыбокім два дні, 13-14 верасня, суддзя Андрэй Тарасевіч. Ён вядомы сваімі палітычнымі прысудамі, яго імя ўнесенае ў санкцыйныя спісы.
Тэрмін паўтара года агульнага рэжыму падчас суда запрасіў і пракурор Глыбоцкага раёна Валерый Дайлідзёнак. З улікам таго, што Аляксандр адседзеў у Віцебскім СІЗА некалькі месяцаў, яму застанецца сядзець каля 8 месяцаў.
Аляксандра Шарабайку абвінавачвалі па частцы першай артыкула 368 (абраза Лукашэнкі).
Нягледзячы на татальны страх у беларускім грамадстве, на судовае пасяджэнне ўсё ж прыйшло некалькі чалавек падтрымаць свайго земляка і актывіста.
Нагадаем, Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка ў Глыбокім. Спачатку суддзя Глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч асудзіў Аляксандра Шарабайку на 10 сутак па ч. 1 артыкула 24.23 КаАП за каментары і лайкі ў інтэрнэце. А пасля 10 сутак адседкі ў Глыбоцкім ІЧУ з 24 на 25 сакавіка міліцыянты этапавалі яго ў Віцебскі СІЗА-2. Там яму і прад’явілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле – частцы 1 артыкула 368 КаАП (абраза Аляксандра Лукашэнкі).
„Віцебская вясна”