Павал Казлоўскі: Трэба змагацца і не здавацца



Візіт Святланы Ціханоўскай, святкаванне Купалля і адзначэнне гадавіны пратэстаў – і гэта далёка не поўны спіс падзеяў, што адбыўся за апошнія два месяцы ў беларускай дыяспары ў ЗША. Тут па-ранейшаму не сціхаюць салідарныя дзеянні, нягледзячы на тое, што шлях да перамогі зацягнуўся, – распавёў беларус Павал Казлоўскі:

– Людзі меркаванне хутка не мяняюць, што трэба працягваць змагацца паслядоўна. Перамога калі-небудзь наступіць, але, зразумела, не хутка. Толькі калі пашчасціць, тады хутка. У рэшце рэшт рэвалюцыянеры пры змене іншых рэжымаў жылі за мяжой доўгі час, я лічу, што трэба змагацца і не здавацца, інакш атрымаеца, што ўсё было дарма. Я бачу, што працэс пайшоў. 

Павал Казлоўскі дадаў, што пакуль цяжка сказаць – колькі гадоў працы на шляху да дэмакратыі чакае беларусаў. Гэта можа быць некалькі месяцаў, а можа быць і дзесяцігоддзе.

Беларускае Радыё Рацыя