Павал Севярынец і Максім Вінярскі выйшлі на волю
Павел Севярынец і Максім Вінярскі выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту. Дэмакратычныя актывісты былі асуджаныя судом за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі салідарнасці з палітзняволенымі, што адбылася першага траўня ў Менску.
Людзі абураныя ўмовамі, у якіх ім даводзіцца не жыць, а нават выжываць як на волі, гэтак і за кратамі, кажа адзін з вызваленых сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец:
— Нам даводзілася пераконваць палітычна людзей у тым, што тут можна нешта змяніць мірным шляхам, негвалтоўным чынам, бо там стаіць проста народны стогн : На вілы! НКВД! — Людзі вельмі абураныя тым, як з імі абыходзяцца канкрэтна тут і як ціснуць таксама і на волі.
Павел Севярынец і Максім Вінярскі распавялі, што на Акрэсціна ім адмыслова імкнуліся стварыць невыносныя ўмовы. У камеры арыштаваных было больш за колькасць ложкаў. Падчас арышту Максім Вінярскі трымаў галадоўку. Вячаслаў Сіўчык, які застаецца за кратамі па той самай справе, працягвае галадаваць.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота: Новы Час