Павал Севярынец заклікае падтрымаць Джона Сільвера
Павел Севярынец выступіў у падтрымку Джона Сільвера. Лідар хрысцінскіх дэмакратаў Беларусі звяртае ўвагу на тое, што ўжо некалькі месяцаў у расейскім палоне знаходзіцца стваральнік сайту 1863х.com, які выступаў пад псеўданімам Jhon Silver. Сёння стала вядома ягонае сапраўднае прозвішча – гэта 25-гадовы грамадзянін Беларусі Эдуард Пальчыс. Беларуская грамадскасць мусіць зрабіць усё магчымае для ягонага вызвалення, – гаворыць Павел Севярынец. “Трэба выцягваць хлопца палюбому, а там ужо разбірацца хто, што, чаму. Мне таксама не давалі гэтую інфу, маўляў, не трэба агалоскі, адвакат працуе і да таго падобнае. Вось дачакаліся”, – кажа палітык.
20 красавіка апоўдні ў менскім офісе БНФ пачнецца круглы стол „Справа Эдуарда Пальчыса”.