Паведамленне пра мініраванне гандлёвых цэнтраў было ілжывым



Інфармацыя аб мініраванні трох гандлёвых цэнтраў у Менску і Менскім раёне пасля праверкі спецыялістамі не пацвердзілася, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. 

Напярэдадні ў аператыўна-дзяжурную службу сталічнай міліцыі было перададзена паведамленне пра небяспеку.

У электронным лісце ўказваліся тры сталічныя гандлёвыя цэнтры – Galileo, „Замак” і Diamond City. Праваахоўнікамі была праверана тэрыторыя на наяўнасць выбухованебяспечных прадметаў. У мэтах бяспекі эвакуявалі наведнікаў і персанал гандлёвых аб’ектаў.

„Як і ў папярэдніх выпадках, інфармацыя не пацвердзілася, небяспечных прадметаў не выяўлена. Асоба адпраўніка паведамлення ўстанаўліваюцца”, – адзначаецца ў паведамленні праваахоўных органаў.