Павел Аракелян: Галоўная мэта шэсцяў – паказаць, што нас шмат
Шэсці, мітынгі, па 2-3 канцэрты штодзень у менскіх дварах. У такім рэжыме апошнія 2 месяцы жыве сённяшні Госць Рацыі – музыка, кампазітар, перадавы беларускі джазмен Павел Аракелян.
Пра нядзельны пратэст і актыўнасць з музыкам размаўляе Стась Дадэрка.
РР: Падзяліцеся, калі ласка, сваімі ўражаннямі ад мінула дня.
– Мінулым днём мы ўсё ж такі не дайшлі да асноўнай калоны, бо «завіслі» якраз у тым месцы, дзе праводзіліся спаборніцтвы па хуткаснаму бегу ад АМАПу і ГУБАЗіку.
РР: Там пастаянна падзялялі людзей і не далі злучыцца ў адзінае шэсце.
– Так, там падзялялі, але таксама было рэальна шмат людзей-аматараў бегу, кшталту мяне. Засталіся і насамрэч не ведалі, што там адбываецца, бо ні было ні сувязі, ні ніякіх планаў, таму ўвесь час мы знаходзіліся ў тым раёне. Было такое адчуванне, што ў іх нарэшце атрымалася не даць людзям сабрацца. Але вось літаральна ля шостай гадзіны дайшла інфармацыя, што ўсё ж такі вялікая калона ідзе, што зноў сабраліся людзі. І тады, канешне, мы крышачку ачунялі. Стала зразумела, што гэта мы не дайшлі, а значная частка дайшла.
РР: Так, і зноў жа, па падліках незалежных, было больш за сто тысяч. Як вы паставіліся да ідэі ісці на Акрэсціна? Ведаю, што па-рознаму людзі ставяцца да гэтага.
– Я да ўсіх ідэй, якія чуў ад спадара Пуцілы (блогера НЕХТА) стаўлюся вельмі кепска. Не таму, што ведаю яго асабіста, ці што, але гэта зноў дурасць – запіраць людзей на вузкіх вуліцах. Не трэба людзей заганяць у «стаканы» на вузкія вуліцы, тым больш не забываем, што Акрэсціна – гэта рэжымны аб’ект, і ў прынцыпе яны маюць унутраны статут, па якім яны маглі б і абавязаныя былі пачаць страляць па людзях. Але, дзякуй Богу, гэтага не адбылося, людзі ў нас разумныя, таму абышлося.
Галоўная мэта гэтых шэсцяў – не забаўляцца, ходзячы там на Дразды, ці на Акрэсціна, ці яшчэ куды, а каб усе разумелі, што нас шмат, што нічога не здзімаецца і г.д. Але ў любым выпадку людзі робяць свой выбар.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбук