Павел Белавус – на волі
Кіраўнік «Арт-сядзібы» Павел Белавус выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту, які ён адбываў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, паведамляе „Наша ніва”.
Павел быў затрыманы на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка. У гэты дзень у цэнтры Менска праходзіла акцыя салідарнасці з затрыманымі на Дзень Волі.
