Павел Дабравольскі: Замоўчваць нельга, бо гэта будзе паўтарацца
Дзевяцітомная “Справа графіцістаў” закрытая. Усім тром менчукам суд прызначыў штрафы за пашкоджанне маёмасці, хоць пагражала ім да шасці гадоў турмы.
Між тым, інцыдэнт за збіццём міліцыянтамі трох чалавек ў першы дзень суда яшчэ не вычарпаны, бо ў ліку пацярпелых апынуўся журналіст партала TUT.BY Павел Дабравольскі:
– Замоўчваць нельга, бо гэта будзе паўтарацца. Мы атрымалі вынікі экспертызы і аднеслі іх следчаму. Так, праца працягваецца на некалькіх франтах, вось Следчы камітэт штосьці робіць, Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама нам дапамагае і мы самі. Я каля трох-чатырох разоў быў у Данбасе і столькі ж на Майдане, але нават драпіны не атрымаў. Таму я, мабыць, так лёгка пабег за гэтымі хлопцамі, хаця адчуванне было, што ўсё ж такі АМАП, што ёсць пагроза, але пасля гэтых вандровак у Данбас я быў расслаблены.
Нагадаем, што журналіст партала TUT.BY Павел Дабравольскі быў моцна збіты пасля таго, як пачаў здымаць затрыманне і збіццё актывістаў Паўла Сяргея і Максіма Шыціка ў Фрунзенскім судзе Менска.
Беларускае Радыё Рацыя