Павел Дайлід: Ніхто пра такое нават уявіць не мог
Лукашэнкаўскі рэжым зладзіў зачыстку незалежных СМІ. У Беларусі паўсюль ідуць вобыскі ў сталічных і рэгіянальных рэдакцыях СМІ і журналістаў. Некаторых журналістаў затрымліваюць. Не застаўся па-за ўвагай сілавых структур і інфармацыйны сайт “Першы рэгіён”, кажа рэдактар Івацэвіцкага сайта “Першы рэгіён” Павел Дайлід:
– Атмасфера нядобрая, мы ўсе перажываем адносна таго, што адбываецца з калегамі ў нашай рэдакцыі, і ў іншых калегаў. Мы ж усе сябруем. Перажываем за ўсіх калегаў. Сёння вось толькі што чыталі, што прыйшлі з вобшукам да берасцейскага журналіста Максіма Хлябца. Відаць, учарашнія падзеі яшчэ працягваюцца. Каб мне сказалі пра такое год таму, я б сказаў, што вы выдумляеце.
Трэба адзначыць, што наступ на незалежныя СМІ не сёння пачаўся. На дадзены момант за кратамі знаходзіцца 32 журналісты, некаторых выціснулі з краіны завядзеннем крымінальных спраў.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя