Павел Дайлід: Стараемся не парушаць закон аб сродках масавай інфармацыі



Для таго, каб пісаць пра падзеі, што адбываюцца ў краіне, рэгіянальным выданням Берасцейшчыны прыходзіцца прыбягаць да самацэнзуры.

А таксама карыстацца кантэнтам, які ствараюць людзі на сваіх мабільных тэлефонах і выкладваюць у інтэрнэт, — пра гэта распавёў галоўны рэдактар сайта “Першы рэгіён” Павел Дайлід:

– Неяк складана сказаць пра нейкі прамы ціск. Пасля таго, як заблакавалі дзясяткі сайтаў, больш нічога падобнага не рабілася. У нас нейкіх праблем з уладамі не ўзнікала, каб скардзіліся на тое, што мы напісалі. Працуем у рамках закона. Стараемся не парушаць закон аб сродках масавай інфармацыі.

Павал Дайлід звярнуў увагу, што дзякуючы дзеянням улады за апошнія некалькі месяцаў рэгіянальныя медыя пачалі яшчэ больш развівацца ў сацыяльных сетках ды мэсэнджэрах. І такі працэс ужо не спыніць.

Беларускае Радыё Рацыя