Павел Гарбуноў: Кіроўцам важна мінімізоўваць выкіды СО2 у атмасферу
Ініцыятыва Green Network напярэдадні COP28 — Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па змене клімату 2023 года – правяла для беларусаў анлайн-сустрэчу пад назвай «Роля тэхналогій для вырашэння розных кліматычных праблем». На абмежаванне руху аўтатранспарта як сродак барацьбы з выкідамі звярнуў увагу эксперт у сферы транспартных тэхналогій Павел Гарбуноў:
– Дзень без аўтамабіля: я быў і арганізатарам, і ўдзельнікам гэтай акцыі некалькі гадоў. Яна хутчэй сімвалічная. Зразумела, людзі ў гэты дзень могуць менш ездзіць на аўтамабілі, але калі ўмоўна на 10% менш у адзін дзень з 365 дзён, то гэта адна тысячная. Гэта хутчэй дзень, акцыя, што ўплывае на свядомасць, маўляў, падумайма пра гэта. Не толькі з людзьмі працавалі ў гэты дзень, гэта была добрая нагода папрацаваць з дзяржавай, зрабіць сустрэчы з чынавенствам.
Па словах эксперта, для мінімізацыі выкідаў у атмасферу кіроўцам варта ездзіць на хуткасці 70-90 км/г, не пакідайце машыну з уключаным рухавіком, мінімальна выкарыстоўваць „печку” і кандыцыянер ды ажыццяўляць своечасовы рамонт і тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіля.
Беларускае Радыё Рацыя