Павел Латушка сустрэнецца з беларускімі ўцекачамі
Сёння, 19 верасня, сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Павел Латушка сустрэнецца з уцекачамі з Беларусі ў Бяла-Падлясцы (Польшча).
Паток уцекачоў, на жаль, увесь час павялічваецца ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Беларусі і жорсткім пераследам тых, хто выходзіць на мірныя пратэсты, – кажа Павел Латушка:
– Да мяне звярнуліся ўцекачы, якія знаходзяцца каля горада Бяла-Падляска, і колькасць якіх, на жаль, павялічваецца апошнімі днямі.
Пазнаёміцца з умовамі іх знаходжання. Таксама мы разумеем, што адна з прычынаў такіх публічных заяваў адыходзячага прэзідэнта пра магчымасць закрыцця межаў была звязаная з тым, што ўсё больш і больш беларусаў, на вялікі жаль, хоча выехаць з Беларусі з улікам той складанай унутрыпалітычнай і ўнутрыэканамічнай сітуацыі.
17 верасня Аляксандр Лукашэнка прыгразіў, што закрые межы з Польшчай і Літвой, а таксама ўзмоцніць прапускны рэжым на мяжы з Украінай. У памежным камітэце Беларусі пакуль нічога не ведаюць пра магчымасць закрыцця межаў.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя