Павел Латушка: Усе, датычныя да забойства Рамана Бандарэнкі, будуць пакараныя



Мінуў год з таго моманту, як людзі ў масках выкралі і збілі Рамана Бандарэнку. На наступны дзень Раман памёр ад атрыманых траўм. Яго смерць адбілася болем у сэрцы кожнага беларуса.

Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў сваім тэлеграм канале выказаў надзею, што ўсе вінаватыя ў смерці Рамана будуць прыцягнутыя да адказнасці:

– Месяц таму расследаванне крымінальнай справы па факце смерці Рамана Бандарэнкі было спынена з нагоды не выяўлення асобы, якую трэба прыцягнуць у якасці абвінавачанага. Калі Баскаў думае, што стаўшы сенатарам ён перастаў быць забойцам, ён памыляецца. Калі амонаўцы і собраўцы думаюць, што яны проста выконвалі загад, – яны памыляюцца. Калі Наталля Эйсмант думае, што схаваецца за спінамі другіх, яна памыляцца. Веру, што ўсе датычныя да забойства Рамана Бандарэнкі будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці і асуджаны.

У сваю чаргу Святлана Ціханоўская заклікала сёння а 18-ай па менскім часе ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі хвілінай маўчання: “Спыніцеся, адкладзіце справы на хвіліну, спыніце машыну, выйдзіце з яе. Памаўчыце, аддайце даніну памяці Роме”. У 19:30 Ціханоўская прапануе павесіць стужачку ці паставіць лампадку ў сваім двары. А 21-ай запаліць свечы і пагасіць святло ў доме.

Беларускае Радыё Рацыя