Павел Латушка заклікае выходзіць на вуліцы 9 траўня
Адзначым 9 траўня, Дзень перамогі над фашызмам, на вуліцах беларускіх гарадоў. З такім заклікам выступіла НАУ і ягоны лідар Павел Латушка.
Цытата са звароту: «Выйдзем у дазволеныя для масавых гулянняў месцы ў дзённы час. Дзеля ўласнай бяспекі пакінем нацыянальную сімволіку дома… Хто 9 траўня апынецца за межамі свайго горада, наведаюць бліжэйшае месца памяці і ўскладуць да яго белыя ды чырвоныя кветкі».
Больш падрабязны план дзеянняў НАУ абяцае паведаміць напярэдадні – 8 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя